Псалцір. Просты пераклад з царкоўнаславянскага

Обложка

✎ Перад вамі просты пераклад псалмоў з царкоўнаславянскай мовы на беларускую мову. Праца над гэтым перакладам пачалася яшчэ ў 2005 годзе. Першы варыянт пераклада быў размешчаны на сайце sites.google.com. Гэты першы варыянт можна спампаваць тут Апошні варыянт перакладу зроблены ў 2015 годзе і складае змест гэтай кнігі.

Псалцір — гэта адна з кніг біблейскага канону. Яна уваходзіць і ў Старажытны Запавет, і ў Новы Запавет. Змест Псалціры складаюць псалмы. Гэта рытмаваныя тэксты на духоўную тэматыку, якія прызначаліся для спявання з музычным акампанементам. Традыцыя вядзе пачатак складання псалмоў да цара-прарока Давіда старажытнага Ізраіля. Псалмы складаюць вялікую частку ў любым набажэнстве праваслаўных хрысціянаў. У Рускай Праваслаўнай Царкве да гэтага часу выкарыстоўваецца варыянт Псалціры на старажытнай царкоўнаславянскай мове.

Старажытная царкоўнаславянская Псалцір вельмі прыгожая, але ж для сучаснага чалавека не заўсёды добра зразумелая. Мэтай гэтага асабістага перакладу на сучасную беларускую мову і з’яўляецца жаданне данесці змест менавіта царкоўнаславянскай Псалціры.

Гэта не акадэмічны пераклад. Я рабіў яго для сябе. Арфаграфія перакладу тут так сама асабістая, неакадэмічная. Я выкарыстоўваю тут мову, якую чуў у дзяцінстве ад сваіх любімых бабуль.

Але тое, што гэты пераклад асабісты, не азначае, што перад чытачом гэткі вольны пераклад псалмоў. Я намагаўся як мага бліжэй перакладаць да царкоўнаславянскага арыгіналу. У перакладзе я наўмысна пазбягаў «асучасніванія» і «мастацкага пераасэнсоўвання» псалмоў.

Ⓜ ⬇


2005-2016 Астапчык Міхаіл, Распаўсюджваецца як Народны Здабытак (Public Domain), belursus@belursus.info

⏏ Галоўная